ТА́ЙНА ПЕРАПІ́СКІ,
адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усіх відаў паштова-тэлеграфных адпраўленняў (лістоў, тэлеграм, пасылак, пераводаў), тэлефонных размоў і інш. паведамленняў, забарону ўскрываць, знаёміцца і выдаваць змест карэспандэнцыі. Абмежаванне Т.п. дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам (у інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, забеспячэння дзярж. бяспекі). Т.п. ў Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 28 Канстытуцыі.
т. 15, с. 389
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)